Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Калінінградзе адкрылася выстава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

13 сакавіка 2026 года ў Калінінградскім абласным музеі бурштыну адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Адзіная нітка гісторыі”, створанай на аснове фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У экспазіцыю ўвайшлі матэрыялы з архіваў вядомых беларускіх пісьменнікаў – Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Івана Шамякіна і Яўгеніі Янішчыц. Згаданыя аўтары прадстаўляюць шэсць рэгіёнаў Беларусі – адпаведна колькасці раздзелаў выставы. Наведвальнікі могуць убачыць тканыя пакрывалы і абрусы, элементы традыцыйнага нацыянальнага строю, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама асабістыя рэчы пісьменнікаў – кнігі, фотаздымкі, памятныя сувеніры. Асаблівае месца ў экспазіцыі займае традыцыйны беларускі рушнік – адзін з найбольш выразных сімвалаў сувязі часоў і пакаленняў. Увазе гасцей выставы прапануюцца рушнікі пачатку ХХ ст., сучасныя рэканструкцыі рушнікоў і абрусаў з розных рэгіёнаў Беларусі, выкананыя паводле старажытных узораў.

Такім чынам экспазіцыя стварае своеасаблівую культурную карту Беларусі, у якой мастацтва народнага ткацтва пераплятаецца з літаратурнай спадчынай.

У стварэнні выставы прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце Алеся Кузняцова, вучоны сакратар Наталля Калядчык і вядучы навуковы супрацоўнік фондавага аддзела Таццяна Васільева.

Close Menu