Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «“Благодаря божественному Пушкину”. Как создавался роман “Анна Каренина”»

10 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «“Благодаря божественному Пушкину”. Как создавался роман “Анна Каренина”» ў межах Міжнароднага праекта з Літаратурным музеем Л.М.Талстога (г. Масква, РФ).

    На выставе можна ўбачыць некалькі рэдакцый стварэння рамана “Ганна Карэніна” Льва Талстога.  Змешчаны  чарнавыя рукапісы Талстога, праз якія можна прасачыць розныя варыянты сюжэта, пошук вобразаў герояў.

    На выставе прадстаўлены арыгінальныя матэрыялы:

  1. Сочинения графа Л.Н.Толстого. Часть девятая. Анна Каренина. Том 1.

    Издание 8. М.1889

  1. Альбом. Лев Толстой. Великий писатель земли русской в портретах,

    гравюрах, живописи,скульптуре, каррикатуре и т.д. С-Пт. 1903

    (Дзяржаўны музей Л.Малстога (г.Масква, Расійская Федэрацыя) 

  1. Л.Н.Толстой. Анна Каренина. Под редакцией и с примечаниями

    П.И.Бирюкова. Том 1. Типография “Т-ва  И.Д.Сытина”. М.1914

  1. Л.Н.Толстой. Анна Каренина. Под редакцией и с примечаниями

    П.И.Бирюкова. Том 2. Типография “Т-ва  И.Д.Сытина”. М.1914

    (Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь)

  1. Лев Толстой. Собрание сочинений в четырнадцати томах.

    Том восьмой. Анна Каренина. Москва. 1952

  1. Лев Толстой. Собрание сочинений в четырнадцати томах.

    Том девятый. Анна Каренина. Москва. 1952

    (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

  1. Ушакоў Іван Міхайлавіч. Эскізы дэкарацый і жаночых касцюмаў да

    спектакля “Ганна Карэніна” Льва Талстога.

    Рэжысер К.Саннікаў. БДТ імя Янкі Купалы. 1951

    (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

     Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай

     культуры) і інш.

   У адкрыцці прынялі ўдзел: навуковы супрацоўнік аддзела навукова-экспазіцыйнай працы Аляксеева Елізавета Аляксееўна і мастак-дызайнер Карнеева Ксенія Барысаўна Літаратурнага музея Л.М.Талстога, намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Кузняцова Алеся Аляксандраўна, першы сакратар – кіраўнік групы культуры Пасольства РФ Араева  Юлія Яўгенаўна.

   Падчас адкрыцця прагучаў урывак з рамана Льва Мікалаевіча Талстога “Ганна Карэніна” ў выкананні акцёра, рэжысёра, дыктара Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Алега Аляксандравіча Вінярскага.

   Куратары выставы Аляксеева Елізавета і Саўген Паліна  правялі экскурсію па выставе.   

   Вядучы: загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Гулева В.Б.

Close Menu