10 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя перасоўнай выставы «”Благодаря божественному Пушкину”. Как создавался роман “Анна Каренина”», міжнароднага выставачнага праекта сумесна з Дзяржаўным музеем Л.М.Талстога (Масква, Расійская Федэрацыя).
Раман «Ганна Карэніна» вось ужо 145 гадоў з’яўляецца самым папулярным творам Л.М. Талстога ва ўсім свеце. Раман аб сям’і, аб каханні, аб абавязку і сумленні, які не губляе актуальнасці і сёння.
Вывучаючы гісторыю працы Талстога над раманам «Ганна Карэніна», пачынаючы з першага імпульсу, атрыманага ад Пушкіна, і заканчваючы фінальнай шліфоўкай тэксту перад друкам, можна распазнаць аўтарскую тэхналогію пабудовы рамана. Тэхналогія гэтая вельмі падобная на тую, якую зараз выкладаюць рэжысёрам. Кожная сцэна, абмаляваная спачатку па-чорнаму, потым выпісваецца дэталёва, з розных пунктаў гледжання. Кажучы кінамовай, да адной камеры агульнага плана Талстой дадае ракурсы, буйныя, сярэднія планы і тым самым робіць для нас карціну жыцця аб’ёмнай.
На выставе будуць прадстаўлены арыгінальныя прыжыццёвыя выданні, а таксама пераклады вядомых твораў Л.М. Талстога на беларускую мову і капійныя ілюстрацыі да рамана «Ганна Карэніна», а таксама кадры з экранізацый гэтага твора.
У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, навукоўцы, акцёры, музейшчыкі.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М.Багдановіча, 13).
Калі: 10 лістапада 2021 у 13.00
Уваход вольны
Калі ў вас засталіся пытанні, звярніцеся да нас па тэлефонах:
(017) 363-56-21, (017) 395-44-47