Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У “Беларускай хатцы” прайшла імпрэза, прысвечаная традыцыйным беларускім рамёствам

26 ліпеня 2022 года ў філіяле «Беларуская хатка» (Мемарыяльны музей М.Багдановіча) прайшло мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы», арганізаванае сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Наведвальнікі знаёміліся з культурай Бацькаўшчыны, паглыбляліся ў свет традыцыйных народных рамёстваў, з ахвотай удзельнічалі ў майстар-класах па лозапляценні, ткацтве, кераміцы і ганчарству. Сваім уменнем і ведамі дзяліліся народныя майстры Алена Гурэцкая (лозапляценне), Мікалай Стрэльчанка (кераміка і ганчарства), Ірына Дзернакоўская (ткацтва), Хрысціна Лямбовіч (ткацтва паясоў) ды іншыя ўмельцы Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Мінска і Мінскай вобласці.

А яшчэ дарослыя і дзеці, якія завіталі ва ўтульны і гасцінны двор “Беларускай хаткі”, павучыліся беларускім побытавым танцам і ад душы наскакаліся пад гармонік.

Атмасферу сапраўднага свята дапамаглі стварыць музычныя госці – сямейны фальклорны ансамбль «Крона» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці пад кіраўніцтвам Аляксандры Лямбовіч і лаурэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандр Валодчанка. У іх выкананні прагучалі пранікнёныя народныя жніўныя песні, а таксама песні на словы Максіма Багдановіча.

Close Menu