Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Беларускай хатцы прайшла імпрэза да Дня закаханых

Напярэдадні Свята ўсіх закаханых у музеі «Беларуская хатка» шукалі анёлка, апраўдваючы назву літаратурна-музычнай імпрэзы «Дзе Купідон?». Госці мерапрыемства знайшлі яго… і неаднойчы. Першы раз падчас квэсту, а другі – разгарнуўшы каляровае сэрца і прачытаўшы радкі аднайменнага верша Максіма Багдановіча. А яшчэ былі танцы ў выкананні батлеечных лялек, варажба на рамонку,  паэтычныя чытанні, гутарка на кветкавай мове паводле батанічнага слоўніка Зоські Верас.

Кульмінацыяй свята стаў конкурс прыгажосці, калі была абрана чараўніца – батлеечная лялька! І канешне, у «Беларускай хатцы» ёсць свае гісторыі кахання, пра якія цяпер ведаюць нашыя сённяшнія наведвальнікі.

Close Menu