Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, паглядзелі ўрывак з батлеечнага прадстаўлення, прайшлі квэст і прынялі ўдзел у мастацкім пленэры «Малюем «Беларускую хатку». Пад кіраўніцтвам мастачкі Юліі Шаціла школьнікі зрабілі цудоўныя эскізы палюбіўшыся экспанатаў, інтэр’ераў, батлеечных персанажаў і «Сцежкі пісьменнікаў». Праца працягваецца. Чакаем закончаных работ!

