83 гады прайшло з таго страшнага дня, калі Германія напала на беларускія землі, што ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза… Але і па сёння кожны з нас стараецца ўсвядоміць той уплыў, які аказала Другая сусветная вайна на жыццё многіх пакаленняў. 21 чэрвеня а 17-й гадзіне запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, каб успомніць няпросты шлях нашых землякоў да перамогі.
У рамках праграмы запланаваны прагляд фільма “Воўчая зграя”, прадстаўлены нашымі партнёрамі з кінастудыі “Беларусьфільм”. Сцэнар заснаваны на аднайменнай кнізе Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Наконт вайны ён выказваўся адназначна: “Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі”. Гэтая цытата добра кладзецца на сюжэт абранай кінастужкі: яе персанажы – чатыры партызаны, якія нявольна аказаліся разам, яны ўцякаюць ад немцаў і нават не падазраюць пра наканаваны ім лёс…
Усім беларусам добра вядома, што Быкаў – таленавіты ваенны празаік. Менавіта ягонай творчасці на гэтую тэму будзе прысвечаная другая частка мерапрыемства. Вас чакае лекцыя аб жыццёвым і пісьменніцкім шляху аўтара.
Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 355 22 95.