Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчы вечар паэта, Скарбніка групы Бу-Ба-Бу Аляксандра Ірванца “Я люблю цябе, Беларусь”

Я люблю цябе, Беларусь (2)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчы вечар паэта Скарбніка групы “Бу-Ба-Бу” Аляксандра Ірванца (Украіна). Мадэратар вечара: Севярын Квяткоўскі.

Бу-Ба-Бу (Бурлеск-Балаган-Буфанада) – літаратурная суполка, заснаваная 17 красавіка 1985 г. ў Львове Юрыем Андруховічам (Патрыярх), Віктарам Небаракам (Пракуратар) і Аляксандрам Ірванцом (Скарбнік).

Літсуполка “Бу-Ба-Бу” стала ўвасабленнем карнавальнага необарокавага мыслення, уласцівага метагістарычнай карнавальнай культуры чалавецтва. Сацыяльным падмуркам метагістарычнага карнавала ва Украіне стаў падсвядомы масавы сіндром залому, які суправаджаў распад імперыі і выклікаў два метапсіхічныя складнікі: грамадскую дэпрэсію і масавую карнавальную смехарэфлексію на катаклізм сістэмы. Творчасць удзельнікаў “Бу-Ба-Бу” ў межах самой літсуполкі стала сітуацыйна-канцэптуальным мастацкім водгукам на грамадскую рэфлексію.

Уваход вольны

Close Menu