29 мая 2025 года, а 19-й гадзіне у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар Алесі Сівохінай “Гэтулькі год”.
На пытанне – “дзе вы звычайна адзначаеце сваю новую вясну?” – Алеся Сівохіна можа смела адказваць “дома – у музеі Максіма Багдановіча”, і гэта будзе зусім недалёка ад праўды.
Цяжка згадаць іншага чалавека, які гэтулькі год так аддана працуе на беларускай ніве ў цесным звязку з музеем і яго супрацоўнікамі (на клумбах каля музея красуюць яе васількі і пшаніца). Дзясяткі і сотні імпрэз, тысячы вершаў і песень прагучалі з вуснаў гэтай таленавітай асобы і патрапілі ў нашы сэрцы.
Цёплыя дні то прыходзяць, то знікаюць сёлета ў Беларусі, але цёплы вечар мы можам зрабіць самі па-за капрызамі прыроды.
Запрашаем на творчы вечар спявачкі Алесі Сівохінай пагрэцца цёплымі спевамі і паэзіяй!
Кошт квітка – 20 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.