Трапляючы ў музейную прастору, наведвальнік рэдка задумваецца над тым, як яна стваралася, звяртаючы ўвагу, як правіла, непасрэдна на экспанаты. Але мала проста мець цікавыя рэчы ў фондавых калекцыях, трэба яшчэ ўмець іх прадставіць. Такім талентам, бясспрэчна, валодае Эдуард Агуновіч – беларускі мастак і аўтар не адной музейнай экспазіцыі ў краіне.
Асаблівае месца ў яго творчай біяграфіі займае Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску. Эдуард Канстанцінавіч стаў аўтарам мастацкай канцэпцыі першай пастаяннай экспазіцыі, і менавіта яго мастацкія рашэнні сталі асновай для рээкспазіцыі. Музею пашчасціла мець за “хроснага” Эдуарда Агуновіча.
Запрашаем усіх ахвотных на творчую сустрэчу з выбітным творцам. Эдуард Агуновіч распавядзе аб працы над літаратурнымі экспазіцыямі і падзеліцца творчымі сакрэтамі.
Чакаем вас 6 лютага а 16-й гадзіне.
Уваходны вольны.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).
Даведкі па тэлефоне: (8 017) 334-42-69.
