Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчая сустрэча з Аляксандрам Віслаўскім

“Штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека, — толькі песня здолее спатоліць яе. Шануйце ж песні свае”, – пісаў Максім Багдановіч.

Асабліва хочацца песень вясной, калі ажывае прырода і сонца набіраецца сілы.

Аляксандр Віслаўскі – беларускі спявак і кампазітар, запрашае на творчую сустрэчу “МУЗЫКА ДУШЫ”. Цягам імпрэзы прагучаць творы на вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Майсея Кульбака, Зямы Піваварава, Алеся Камоцкага і інш.

Чакаем!

Час: 6 сакавіка а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu