Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчая сустрэча ў межах персанальнай выставы Хрысціны Высоцкай “Лекі ад меланхоліі”

 

“Падымі угару сваё вока,

І ты будзеш ізноў, як дзіця,

І адыдуць-адлынуць далёка

Ўсе трывогі зямнога жыцця.”

Максім Багдановіч

На творчай сустрэчы ў межах выставы “Лекі ад меланхоліі” адбудзецца экскурсія па экспазіцыі ад мастачкі Хрысціны Высоцкай. Аўтар паведаміць пра гісторыі стварэння сваіх творчых прац, пра асаблівасці прафесіі сучаснага мастака па тэкстылі, пра пошукі натхнення і творчай энергіі ў штодзёным жыцці “тэкстыльшчыка”. Выстава прысвечана Дню нараджэння Максіма Багдановіча і з гэтай цудоўнай нагоды гледачы атрымаюць магчымасць адчуць тонкія сувязі паміж паэзіяй пачатку XX стагодзя і выяўленчым мастацтвам пачатку XXI стагоддзя.

“Лекі ад меланхоліі” – гэта разважанне Хрысціны Высоцкай пра прыгажосць мімалётных момантаў жыцця і невыпадковасць нават самых маленькіх здарэнняў. Як Максім Багдановіч у сваіх санетах захапляецца хараством абшараў палёў, цішынёй начнога неба над вёскай, шумнымі вуліцамі вялікага горада, так і мастачка шукае прыгажосць у лініях і фактурах дрэў, у беларускіх туманах і італьянскай спякоце.

Хрысціна Высоцкая працуе ў кірунку мастацтва і дызайну тэкстылю, з’яўляецца ўдзельнікам і пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў, выкладае на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў. У сваёй творчасці Хрысціна раскрывае вобразы штодзённага жыцця ў творах тэкстыльнай скульптуры і арт-аб’екта, габелена, мастацкага роспісу і лічбавага друку на тканіне, а таксама ў эскізах з пленэраў. Як і вершы Максіма Багдановіча, работы мастачкі вылучаюцца эмацыйнай трапнасцю і выкшталцонай выразнасцю.

 

Творчая сустрэча ў межах

выставы Хрысціны Высоцкай “Лекі ад меланхоліі

адбудзецца 22 снежня 2019 года а 15-й гадзіне

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

Кошт уваходу: 1 руб., ільготны – 50 кап.

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu