Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

Цыкл адкрытых лекцый

Святланы Воцінавай

“Сны самотнага дзьмухаўца:

па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

12 чэрвеня 2019 г. а 18-й Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на другую з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадзкай дзяячцы і пэдагога эпохі пазытывізму.

12 чэрвеня – лекцыя другая: “Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца” (Май 1856-га – 1860-я: ад першых баляў да першых твораў).

Калі ў канцы 1857 года, відавочна, недзе ў першай палове снежня, пры ранішняй гарбаце мама, пані Францішка, у прысутнасці бабкі, Альжбеты Каменскай, і айчыма, Канстанціна Відацкага, паведаміла Элізе, што пан Гліндзіч, сівавалосы, разумны, сур’ёзны, паважаны Антоній Гліндзіч збіраецца сёння ж прасіць яе рукі для Пятра Ажэшкі, брата сваёй жонкі Тэадоры, і спытала ў дачкі, ці хоча яна выйсці замуж за Пятра, што адказала тады Эліза? Адказала: “Так”. Але… “Бяда таму, хто не навучыцца зазіраць у самога сябе…”

  • Чаму Пётр Ажэшка падабаўся Элізе “больш, чым паны Х, Y, Z”?
  • Гульня інстынкту і пачуцця – 1:0 на карысць першага.
  • Пётр і Эліза ў акалічнасцях “стычнёвай буры”.
  • Першы канкурэнт і калега: што мог расказаць шэры кот?
  • Этычныя памылкі №№ 1, 2, 3: не “дзекабрыстка”, разводка, не гаспадыня маёнтка.

Псіхафізіялагічныя аспекты першых жыццёвых памылак пісьменніцы і сёе-тое пра спосаб даведацца пра яе нешта большае ў адсутнасць крыніц.

 

Кошт: уваходны квіток у музей.

Калі: 12 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (3)

Close Menu