Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

19 чэрвеня 2019 г. а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяя  сустрэча з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадскай дзяячцы і педагога эпохі пазітывізму.

19 чэрвеня – лекцыя трэцяя: “Каханне першае і апошняе”.

Эліза рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна запраста абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка – на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і на ўзроўні даследавання наменклатуры і сістэматыкі. “Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана”, – напіша яна ў аповесці “У правінцыі”. Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.

  • Фрэйд мае рацыю: жанчын прыцягваюць інтэлект і духоўнасць.
  • Што перашкодзіла шчасцю? Версіі “паводле Адлера” і “клеткі”.
  • Адзін сівы і з кіем, другі малады. Госці пані Элізы 28 кастрычніка 1899 года.
  • Доказ кахання.
  • Пакуль смерць не злучыць нас…

Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі – праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.

 

Кошт: 3 рублі

Калі: 19 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21

 

 

3