Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.
19 чэрвеня 2019 г. а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяя сустрэча з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.
Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадскай дзяячцы і педагога эпохі пазітывізму.
19 чэрвеня – лекцыя трэцяя: “Каханне першае і апошняе”.
Эліза рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна запраста абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка – на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і на ўзроўні даследавання наменклатуры і сістэматыкі. “Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана”, – напіша яна ў аповесці “У правінцыі”. Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.
- Фрэйд мае рацыю: жанчын прыцягваюць інтэлект і духоўнасць.
- Што перашкодзіла шчасцю? Версіі “паводле Адлера” і “клеткі”.
- Адзін сівы і з кіем, другі малады. Госці пані Элізы 28 кастрычніка 1899 года.
- Доказ кахання.
- Пакуль смерць не злучыць нас…
Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі – праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.
Кошт: 3 рублі
Калі: 19 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).
Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21