Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Цыкл адкрытых лекцый “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

24 ліпеня 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сёмая (апошняя) з цыкла адкрытых лекцый галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, даследчыцы Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”“Апошняе сонца”.

16 красавіка 1910 года пані Эліза пісала Тадэвушу Гарбоўскаму, суаўтару аповесці “Ad astra”: “Яшчэ жыву – памятаю выдатна, успамінаю сардэчна, усяго, што ёсць на зямлі сонцам і кветкамі, горача зычу”.

Па начах яе даймалі сардэчныя прыступы, а днямі яна мела на вуснах усмешку. За два дні да смерці пісьменніца трымала ў руках іголку і нітку – “вышывала прыгожы ўзор”. І кожную хвіліну, калі толькі магла, гаварыла пра справы. Бо “ну што пра мяне гаварыць, што азначае адно жыццё ў параўнанні з тым, што адбываецца навокал”. А навокал біў пульс жыцця.

А яшчэ да Зямлі набліжалася камета Галея. “Будзе так, – пісаў “Літоўскі кур’ер”. – У дзве гадзіны ночы з 5-га на 6-е мая ядро каметы Галея, якое валачэ за сабой святло працягласцю ў 20 мільёнаў кіламетраў, праплыве паміж Зямлёй і Сонцам. Забярэ гэта ў яе гадзіну часу. Верагодна, убачым толькі лёгкую імглу, нібы воблачка, якое праплыве скрозь шчыт Сонца”.

5 мая раніцай, каля сёмай, у Элізы Ажэшкі пачаўся новы сардэчны прыступ. А дзявятай праз дзве гадзіны энергічных ратаванняў, якія не давалі ранейшых эфектаў, пісьменніца “аддала Богу сваю высакародную душу”.

  • Чаму не ўсе вянкі трапілі на пахаванне?
  • Чаму “трашчалі рашоткі” і “ламаліся дрэвы”?
  • “Званы білі доўга, працяжна, жаласна” … не толькі па ёй.

Апошнія год, месяц, дзень.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (5)

Close Menu