Пра Ажэшку без пафасу – як пра чалавека, а не бронзавы бюст.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на шостую з цыкла лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.
17 ліпеня а 18-й — лекцыя шостая: “Сны залатыя”.
У 1901-м ад безвыходнасці ў асабістым жыцці і прафесійных справах яна зазбіралася ў манастыр. Але гэта пасля таго, як закончыўся для яе “сон залаты”, “апошні міраж жыцця”, “страфа паэмы”, “найлепшы”. У 1898-м з’явіліся ў яе жыцці Францішак Гадлеўскі і “Дні”…
- “Па аўтографу здагадайся, якая авантура са мною здарылася”.
- Паслядоўніца Анры Аміеля.
- Пісьменніца-маралістка, кабінетная утапістка…
- “Добра асуджаць Мураўёва, седзячы ў будуары”.
Акалічнасці жыцця і творчасці 1890-х і 1900-х.
Кошт: 3 рублі.
Калі: 17 ліпеня 2019 г. а 18-й гадзіне.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).
Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21.