Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Трэцяе пасяджэнне Клуба “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.” з Вольгай Маркітантавай

21 снежня 2019 г. а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяе пасяджэнне Клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”

На папярэдніх пасяджэннях клуба ішла размова пра складаныя творчыя шляхі рэпрэсаваных мінскіх паэтаў – Мойшэ Кальбака і Сяргея Грахоўскага, былі вызначаны і прааналізаваны ключавыя моманты ў гісторыі супрацьстаяння свабоднай асобы і таталітарнай сістэмы на прыкладзе іх біяграфій і вершаў.

Жыццё наступнага героя – Ізі Харыка (Ісака Давыдавіча Харыка) – абарвалася 29 кастрычніка 1937 года. Ён быў расстраляны разам з іншымі літаратарамі і многімі дзясяткамі дзеячоў навукі, культуры і мастацтва міжваеннага часу ў гібельную для беларускай культуры “чорную ноч”. Судовае пасяджэнне перад вынясеннем смяротнага прысуду доўжылася 15 хвілін. Як паэты сумяшчалі веру ў надыходзячую брутальнымі крокамі камуністычную будучыню з трымценнем і душэўнасцю сваіх вершаў? Ці можа трагічны душэўны разлом хадайнічаць за вяртанне іх імёнаў у беларускую літаратуру? 21 снежня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у 14:00, разам з удзельнікамі клуба паспрабуем адказаць на гэтыя і іншыя пытанні пра жыццё нашай інтэлігенцыі ў гэтым няпростым часе.

Аўтар і вядоўца – паэтка Вольга Маркітантава, філолаг-літаратуразнавец, член рэдкалегіі паэтычнага альманаха “Минская школа”. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру БДУ, аспірантуру НАН Беларусі. Мае шэраг публікацый па тэме сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. Аўтар паэтычнага зборніка “Воздушный океан” (2018). Вершы Вольгі Маркітантавай друкаваліся ў альманаху “Минская школа”, часопісе “Немига литературная”, на літаратурных інтэрнэт-парталах “Textura” і “ЛитРАЖ”.

Кошт: 3 руб.

Калі: 21 снежня, а 14-й гадзіне

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

 

Close Menu