Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчы вечар Таццяны Дашкевіч

25 студзеня 2025 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч.

«Таццянін дзень» —  традыцыйная зімовая вечарына Таццяны Дашкевіч  — пісьменніцы, якая спявае.

Творца вядомая як аўтар больш дваццаці кніжак і выканаўца песень пад гітару, стваральніца альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл», «Мама», «Дзве рыбкі».

Рэпертуар Таццяны Дашкевіч разнастайны – гэта традыцыйныя і гарадскія рамансы, стылізацыі народных песень, духоўныя спевы, і ўсё гэта на вышэйшым выканальніцкім узроўні.

Цягам вечара прагучаць лепшыя песні спявачкі на рускай мове, а таксама цыкл беларускіх кампазіцый, падрыхтаваных спецыяльна для гэтага вечара. Не абыдзецца без вершаў і жыццёвых гісторый.

Запрашаем правесці гэты зімовы вечар разам, каб сагрэцца цёплым тэмбрам голасу Таццяны Дашкевіч і натхніцца яе светлай паэзіяй.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/2884135 або ў касе музея).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (29) 101-71-47, +375 (17) 363-07-61.

Close Menu