Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная лекцыя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, запрашаем на тэматычную лекцыю “Крывёю Сэрца”, прысвечаную пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Ваенны перыяд патрабаваў высокай духоўнай стойкасці, мужнасці і патрыятызму. У цяжкі час беларускі народ праявіў незвычайны гераізм у змаганні з ворагам. Але і на акупаванай тэрыторыі не перапынялася літаратурна-мастацкае жыццё. Тут, асабліва ў партызанскіх зонах, пашыралася масавая паэзія, працягвалася дзейнасць прафесійных пісьменнікаў, якія сталі партызанамі або падпольшчыкамі. Пра самыя яскравыя моманты і ўспаміны з ваенных гадоў пойдзе размова на лекцыі “Крывёю сэрца”, а таксама прагучаць вершы з аднайменнага паэтычнага зборніка.

Лекцыя будзе прысвечана не толькі літаратурным творам, але і лёсам беларускіх пісьменнікаў, якія ў цяжкія часы вайны змагаліся за сваю краіну. Мы разгледзім, як іх творчасць адлюстроўвала жахі вайны, мужнасць і гераізм, а таксама як яны ўносілі свой уклад у барацьбу з ворагам.

Час: 3 ліпеня, 14:00.

Кошт: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu