Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная лекцыя да 75-годдзя Яўгеніі Янішчыц

Доўгія шляхі і павароты,
Звабны бляск, і мітусня, і шум
Аціхаюць,
калі мне вароты
Вёска адчыняе, як душу.
 
Водар палескіх лугоў, бурлівы шум хваляў Ясельды, подых вясновага ветру… Усе гэтыя тонкія матывы і ноты гучаць у паэзіі Яўгеніі Янішчыц.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры завяршае працу выстава “На беразе ракі…”. Экспазіцыю складаюць рэчы і дакументы з сямейнага архіву Янішчыц і мастацкія работы Яны Янішчыц, унучкі паэткі.
У адзначэнне фінісажу выставы запрашаем бліжэй пазнаёміцца з жыццёвымі і творчымі дарогамі Яўгеніі Янішчыц, а таксама паслухаць яе выдатныя вершы. Святкаванне 75-годдзя “палескай ластаўкі”, завершым тэматычнай лекцыяй “Доўгія шляхі і павароты”, падрыхтаванай супрацоўнікамі музея.
 
Шчыра запрашаем!
30 студзеня, 18.30. 
Уваходны квіток: 3 рублі.
Тэлефон для даведак:  +375 (17) 363-56-21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
Close Menu