22 лютага а 11-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэматычную экскурсію “Дарагая Беларусь”, прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны.
Мерапрыемства раскрые старонкі жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, асаблівую ўвагу надаючы ваенным старонкам яго біяграфіі, гісторыі яго сям’і і творчым адлюстраванням мужнасці і патрыятызму.
Падчас экскурсіі ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як падзеі ваенных часоў паўплывалі на творчасць П.Броўкі, як яго слова натхняла і падтрымлівала людзей у цяжкія гады, а таксама пра тое, якім ён бачыў лёс сваёй дарагой Беларусі.
Уваход па квітку ў музей.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.