9 мая 2022 года ў 14:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на тэматычную экскурсію “Баліць жывым”, прысвечаную святу Вялікай Перамогі. Падчас экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра беларускіх пісьменнікаў, якія былі ўдзельнікамі або сведкамі Вялікай Айчыннай вайны; як ваенныя падзеі адбіліся на іх літаратурнай творчасці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на абарону сваёй Радзімы ўсталі вяскоўцы і гараджане, людзі розных прафесій, людзі, якія гаварылі на розных мовах… Усе аб’ядналіся ў імя агульнай мэты.
З 9 мая 1945 года мінула 77 гадоў. Сведкаў тых трагічных падзей становіцца ўсё менш, і тым больш каштоўнай становіцца памяць, захаваная ў кнігах. Падчас тэматычнай экскурсіі музейныя прадметы распавядуць нам гісторыю тых жудасных падзей.
Кошт: 3 руб.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
