Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная экскурсія “Быццам абсыпана промнямі зор…”

7 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас на тэматычную экскурсію “Быццам абсыпана промнямі зор…”, якая прысвечана жанчынам у жыцці паэта.

Хто творца без жанчыны? Усё яшчэ творца, але абяздолены, пазбаўлены прыўкраснага – жаночай прыгажосці, пяшчоты, мудрасці. Да шчасця, Петруся Броўку па жыцці абкружалі менавіта такія жанчыны, пра якіх немагчыма прамаўчаць – нездарма паэт настолькі трапна падбіраў словы для апісання прадстаўніц прыгожага полу у сваёй лірыцы. На святочнай экскурсіі “Быццам абсыпаны промнямі зор…” распавядзем вам якраз пра іх.

Вядучы – Карына Бадылевіч.

Уваход – 10 рублёў.

Рэгістрацыя на экскурсію пры дапамозе google-формы.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu