Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Янка Купала. «І засумуецца патомак…»”

25 сакавіка а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Янка Купала. «І засумуецца патомак…»”. Васіль Дранько-Майсюк прачытае выбраныя творы з чацвёртага зборніка Янкі Купалы “Спадчына”.

Вершы і паэмы Янкі Купалы натхнялі не адно пакаленне. З аднолькавай цікавасцю творы класіка чыталі і чытаюць, як дарослыя, так і дзеці. Бо, закранаючы вечныя тэмы, прапускаючы праз сэрца боль, пакуты ўсяго чалавецтва, паэт не трапляе ў бездань адчаю.

З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта і 100-годдзя зборніка “Спадчына” прагучаць вершы і паэмы, аб’яднаныя думкамі пра лёс беларускага народа і чалавека на фундаментальным павароце гісторыі.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход – 4 рублі!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu