Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі

17 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “«І сэрца ў нас нібы адно…» Актуальная класіка: Максім Танк – змаганне за свабоду”. Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да знакавай даты ў нашай гісторыі – 17-га верасня 1939 года.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра жыццё і творчасць Максіма Танка ў Заходняй Беларусі, пра стаўленне паэта да польскай таталітарнай сістэмы і ўз’яднання. Яго тагачасная творчасць – шчырае адлюстраванне рэчаіснасці, актуальны, кранальна пабудаваны мастацкі свет.

Госці мерапрыемства пачулі шматлікія вершы паэта ў выкананні Васіля Дранько-Майсюка, а таксама аўтарскі сцэнарый вядучага, прысвечаны Максіму Танку.

Close Menu