Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея «Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2»

27 жніўня 2021 года а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2», прысвечаную жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў «Пахне чабор» і «Александрына».

Мы працягнем незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам – аўтарам пранікнёных вершаў пра каханне і гучных заклікаў да будаўніцтва новага жыцця. Як паэт і чалавек, ён не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў многім людзям, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю і ўменнем быць роўным сярод роўных.

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, удзельнікі пазнаёмяцца з малавядомымі вершамі і фактамі з жыцця паэта.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход – па квітку ў музей: дарослыя – 4 руб., студэнты і навучэнцы – 2 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu