Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “ШТО НЕ ПАДАБАЛАСЯ ВЕРЫ ВЯРБЕ?”

25 кастрычніка ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Што не падабалася Веры Вярбе?”, якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”. Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з творчасцю Веры Вярбы.

Яна была цікавай, таленавітай, неадназначнай.

Яе паэзія вызначалася артыстызмам, шляхетнай вытанчанасцю, эмацыянальнасцю.

Яна прагла нечаканых эмоцый, яркіх пачуццяў, марыла жыць на манер парыжскіх творцаў, але была вымушана мірыцца з савецкім бытаваннем.

Хто яна была на самай справе? Каго кахала? Чым захаплялася? Што ёй балела і што не падабалася?

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

 Уваход вольны!

 Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

аф__ша 2

Close Menu