Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатр ценяў: спектакль “Зорны ровар”

Музей Максіма Багдановіча ахутваецца хмарамі – здаецца, што неўзабаве ўсё патане ў цемры… Але гэта – зусім не злы рок, а новыя прыгоды і захапляльнае падарожжа паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў абсалютна іншым выглядзе – тэатры ценяў. Загадкавыя абрысы будуць блукаць па белым палатне і баяць надзвычай цікавую, нават з ноткай філасофіі, гісторыю.

Уся музейная каманда згуртавалася, каб паказаць вам, як цені ажываюць! Яны ператворацца ў герояў аповеда і загучаць.

Час: 19 мая 2026 года; 14:00, 15:00, 16:00, 18:30.

Кошт: 5 рублёў.

Запіс па тэлефоне +375 (17) 355-22-95.

Close Menu