Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сюжэт тэлеканала “Беларусь 1” пра экспазіцыю “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”

Экспазіцыя “Чалавек нараджаецца, каб жыць” у Музеі гісторыі Беларускай літаратуры аб’яднала ў выставачнай зале спадчыну пяці пісьменнікаў-франтавікоў, якія сёлета адзначаюць юбілеі. Побач з друкаваным словам – фотаздымкі, рэпрадукцыі плакатаў, гільзы ад снарадаў. 

Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: “Мы хочам на пэўных фактах, фатаграфіях, дакументах, нейкіх яшчэ рэчах паказаць, каб людзі прачулі, прапусцілі праз сябе і ўсвядомілі, што гэта сапраўды трагедыя, якую нельга дапушчаць. І мы гэту тэматыку будзем працягваць і далей да канца года”.

З творамі на ваенную тэматыку прапаноўваюць пазнаёміцца і ў Літаратурнай гасцёўні на першым паверсе. Кожны наведвальнік можа ўзяць кнігу дахаты або прачытаць яе прама ў музеі.

Сюжэт можна праглядзець па спасылцы: https://www.tvr.by/bel/news/kultura/vystavka_chelovek_rozhdaetsya_chtoby_zhit_v_muzee_istorii_belorusskoy_literatury/

Close Menu