
Экспазіцыя “Чалавек нараджаецца, каб жыць” у Музеі гісторыі Беларускай літаратуры аб’яднала ў выставачнай зале спадчыну пяці пісьменнікаў-франтавікоў, якія сёлета адзначаюць юбілеі. Побач з друкаваным словам – фотаздымкі, рэпрадукцыі плакатаў, гільзы ад снарадаў.
Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: “Мы хочам на пэўных фактах, фатаграфіях, дакументах, нейкіх яшчэ рэчах паказаць, каб людзі прачулі, прапусцілі праз сябе і ўсвядомілі, што гэта сапраўды трагедыя, якую нельга дапушчаць. І мы гэту тэматыку будзем працягваць і далей да канца года”.
З творамі на ваенную тэматыку прапаноўваюць пазнаёміцца і ў Літаратурнай гасцёўні на першым паверсе. Кожны наведвальнік можа ўзяць кнігу дахаты або прачытаць яе прама ў музеі.
Сюжэт можна праглядзець па спасылцы: https://www.tvr.by/bel/news/kultura/vystavka_chelovek_rozhdaetsya_chtoby_zhit_v_muzee_istorii_belorusskoy_literatury/