Новы год і Каляды – час сапраўдных цудаў! Хтосьці чакае цудаў, а супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ствараюць цуды ўласнымі рукамі.
У святочнай праграме:
– батлеечныя спектаклі “Нараджэнне Ісуса Хрыста”, “Цар Ірад”;
– майстар-клас па стварэнні батлеечных лялек;
– майстар-клас па стварэнні анёлкаў;
– выраб святочнай паштоўкі.
Толькі па запісе.
Калі: з 26 снежня 2019 года па 20 студзеня 2020 года.
Кошт: 5,00 руб. + 1,50 руб. (школьнікі), 3,00 руб. (дарослыя).
Бясплатна: для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, шматдзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69,
maksimbagdanovich@gmail.com
