Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanPolishRussian

Дзе можна  пабачыць,  як святкуюцца сапраўдныя беларускія Каляды і Новы год?  Так, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры! Завітайце да нас  у госці на музейнае свята “Прыехала Каляда на белым вазочку” з 16 снежня 2019 г. па 17 студзеня 2020 г.  і  атрымайце  настрой весялосці, радасці на ўвесь наступны год!

Разам прыгадаем абрады і звычаі нашых продкаў, даведаемся, хто такія калядоўшчыкі і што яны рабілі падчас калядных святаў, якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі. Вядучыя разам з дзецьмі створаць сваіх калядоўшчыкаў, а касцюмы дазволяць адчуць сябе сапраўднымі ўдзельнікамі калядных імпрэз.

Каляды – адзін з улюбленных святаў. Таму для нашых маленькіх і дарослых наведвальнікаў мы падрыхтавалі сапраўднае дзейства, дзе кожны стане ўдзельнікам і дапаможа ў ратаванні Калядаў і Новага года!

Госці атрымаюць  шмат уражанняў, прыемных неспадзяванак, а кожны “ратаўнік свята” пасля мерапрыемства атрымае падарунак ад Музея!!!

Запрашаем школы, бацькоў разам з дзецьмі прыемна правесці час разам з нашым музеем з 16 снежня 2019 па 17 студзеня 2020.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Кошт: 5 рублёў з кожнага наведвальніка

Тэлефон для запісу: (017) 334-56-21

Дизайн без названия (83)

Апошнія навіны