Калі яшчэ распавядаць пра сваю працу, як не ў святочны дзень? Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча традыцыйна праводзіць першамай на працоўным месцы і гатовы распавесці пра тое, як гэта быць музейшчыкам, што ёсць літаратурная работа, як ствараюцца вершы і песні. Таксама ён пазнаёміць з творчымі вынікамі апошняга часу – зборнікам паэзіі “Volumen.3” і кнігай “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі”, а таксама дзейнасцю літаратурнай школы “ТЭКСТ”.
Запрашаем усіх, каму цікава музейная і творчая кухня на сустрэчу з багдановічазнаўцам, паэтам і музыкам Міхалам Бараноўскім.
Калі: 01/05/2025, 18:00.
Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
Уваходны квіток: 10р.