У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў.
Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і паэтычнага ўздыму стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.
Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў!
У праграме свята:
- прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
- сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
- экскурсіі і квэсты;
- гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.
Час правядзення: 27/07/2024, 16:00-20:00.
Падрабязная праграма – неўзабаве!
Уваход вольны.
Праезд:
- Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск.
Квіткі – 25 руб. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-07-61. Квіткі можна набыць у касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/1206075. - электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;
- маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в.Краснае (прыпынак каля танка);
- уласным аўто – да в.Ракуцёўшчына.
Даведкі па тэл. + 375 (17) 363-07-61, + 375 (17) 355-22-95.
ПРАГРАМА
“Максімаў сад”
15.30 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да памятных камянёў.
Галоўная сцэна
16.00-20.00
Урачыстае адкрыццё свята, прывітальнае слова ад арганізатараў мерапрыемства.
Паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Міхась Пазнякоў, Леанід Крыванос, Навум Гальпяровіч, Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Іна Фралова, Рагнед Малахоўскі, Уладзімір Цанунін, Паліна Корнева, Максім Хацкевіч, Лідзія Гардынец.
Выступленне музычных калектываў: ансамбль народнай музыкі “Сакавінка”, гумарыстычны праект “Асарці”, народны вакальны ансамбль “Асалода”, вакальны дуэт “Наравіца”, народны вакальны ансамбль “Сваякі”, салісты Красненскага СДК.
19.00 – спявак і блогер Ілья Шынкарэнка.
Дамок арандатара
17.00, 18.00, 19.00
Аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” (уваходны квіток у музей).
Дом гаспадара
16.00-20.00
Музейныя майстар-класы:
- Выраб паштоўкі “Прывітанне з Ракуцёўшчыны”;
- Медаль “Максім Багдановіч”;
- Сакрэты каліграфіі.
18.00
Літаратурная гульня “Шуфлядка”.
16.00-20.00
Бяспройгрышная гульня-разыгранка
Музейны падворак
16.00-20.00
Выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі маладзечанскіх рамеснікаў.
Прэзентацыя і дэгустацыя травяных збораў ад майстэрні смаку “Зёлка-пчолка”.
Дзіцячы цэнтр культуры “Расток”:
- Майстар-класы;
- Народныя гульні.
Інтэрактыўныя пляцоўкі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”.
Стэнд выдавецтва “Звязда”:
- Падарожжа ў казачны свет з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
- Аўтограф-сесія творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (19.00);
- Продаж кніг беларускіх пісьменнікаў.