Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Свята карэйскай культуры

25 жніўня 2022 года з 17:30 да 20:00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» (г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19) у межах рэалізацыі праекта «Пад адзіным небам Беларусі» адбудзецца Свята карэйскай культуры.

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Пасольства Карэйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў».

У праграме прымуць удзел творчы калектыў традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранг» (кіраўнік А.Дварэцкая), ансамбль традыцыйнай ігры на карэйскіх барабанах «Самульноры» (кіраўнік Т.Новікава), пройдуць майстар-класы па традыцыйнаму карэйскаму танцу «Канган суле», карэйскай сістэме пісьменнасці, ігры на барабанах.

Таксама гасцям імпрэзы прадставяць стравы карэйскай кухні, будзе арганізавана фотазона і выстава-продаж карэйскай касметыкі.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы (https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/318517) або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых 10 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў 7 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. «Інстытут культуры»).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял «Беларуская хатка»), +375 (17) 270-82-67, +375 29 655-14-63 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Сардэчна запрашаем! Будзем рады чарговай сустрэчы!

Close Menu