Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча з супрацоўнікамі НАН Беларусі

Колькі гадоў супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуюць над выдавецкай серыяй “Традыцыйны светалад беларусаў”. Пабачылі свет кнігі пра касмалогію, народную тэалогію, чалавека і, зусім нядаўна – пра грамадства.

Багата ілюстраваныя трохмоўныя выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах асвятляюць асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі і папулярызуюць дасягненні айчыннай гуманітарнай навукі. Тэксты кнігі з’яўляюцца выдатным дапаможным матэрыялам для навучальнай і выхаваўчай працы, а таксама знаёмства замежнікаў з беларускім светабачаннем.

Пра ідэю серыі і чарговую кнігу распавядуць яе стваральнікі: Ірына Дубянецкая, Дзмітрый Скварчэўскі, Алена Крупадзера і мастак Максім Храпавіцкі.

Час: 21 жніўня, 19:00.

Уваходны квіток – 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu