Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча з Паўлам Касцюкевічам

Літаратурны музей працягвае праект “Магія слова”. У яго межах мы знаёмімся з кніжнымі навінкамі і сустракаемся з іх аўтарамі.

Наступная сустрэча пройдзе ў фармаце пісьменніцкага сторытэлінга па “маршруце Мінск-Ерусалім”. Запрашаем паслухаць расповяды празаіка і перакладчыка Паўла Касцюкевіча пра падарожжы ў Ерусалім і Тэль-Авіў, знаёмства з месцамі дзеяння і прататыпамі твораў, якія ён перакладае на беларускую мову. А таксама раскрыць сакрэты літаратурных прыёмаў ізраільскай літаратуры, якія аўтар выкарыстоўвае ва ўласнай творчасці.

Кнігі, да якіх мы дакранемся падчас сустрэчы: “Майстар і Маргарыта” Міхаіла Булгакава, аўтарскія “Тралейбус 29” і “План Бабарозы”, “За Сіняй Гарой” Мэіра Шалева, “Левіятан з Вавілоніі” Гагар Янай.

Шчыра запрашаем!

Час: 12 лютага, 19:00.

Кошт: 12 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 16+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu