Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча з мастаком Сяргеем Пісарэнкам

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працягвае працу выстава мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі “Па паверхні вады, па краі восені”. Але час ляціць імгненна… Толькі нядаўна прэзентавалі тонкія, празрыстыя пейзажы і далікатныя нацюрморты майстра, а верасень ужо на сыходзе.

Як і абяцалі, запрашаем на сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнкам, падчас якой ён паспрабуе прыадчыніць  сакрэты сваёй творчай кухні, распавесці пра тое, адкуль чэрпае натхненне, што ці хто падштурхоўвае яго да стварэння новых мастацкіх работ.

Спадзяемся ўбачыць на імпрэзе сяброў Сяргея – мастакоў і крытыкаў, прафесіяналаў і аматараў яго творчасці. Музычным упрыгожваннем вечара стануць песні на словы беларускіх паэтаў у выкананні Алесі Сівохінай і Алеся Камоцкага.

Час: 26 верасня 2024 года, а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток – 3 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu