Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: эсэ”

11 чэрвеня 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: эсэ”.

Цягам занятку разгледзім наступныя тэмы:

  • жанр эсэ, як тэрыторыя незацуглянага мыслення;
  • гісторыя і адметнасці эсэістычных тэкстаў;
  • філасофія і літаратура;

Госць – Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму: https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 (29) 101-71-47, +375 (17) 363-07-61.

Close Menu