Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча ў межах літаратурнай школы

5 лютага 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча”.

Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?

На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці можа зашкодзіць ў такім пытанні вучоба? То чаму б не паспрабаваць, бо гэта:

  • Дадатковая матывацыя, якой часам не хапае раскіданым асобам.
  • Магчымасць паспрабаваць сябе ў новых кірунках, пра якія нават і думаць не думалі.
  • Вывучэнне лепшых прыкладаў сусветнай і беларускай літаратуры, пашырэнне свайго чытацкага кругагляду.
  • Сустрэчы з творчымі асобамі.
  • Супольнасць, дзе можна атрымаць адваротную сувязь.

Курс навучання будзе змяшчаць наступныя тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Кожнай з абазначаных тэм будзе прысвечана асобнае мерапрыемства (некалькі), на асобныя сустрэчы будуць запрошаны госці-пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі літаратурных газет і часопісаў.

Першая сустрэча прысвечана літаратурнай працы Максіма Багдановіча і яго гісторыі поспеху. Прааналізуем матывацыі, якімі кіруецца пісьменнік. Паспрабуем змадэляваць уласныя стратэгіі і крокі, неабходныя для іх рэалізацыі.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu