Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сумесная выстава і пагадненне аб супрацоўніцтве з Рускім музеем фатаграфіі

22 мая 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прайшла прэзентацыя выставы “Ніжні Ноўгарад мяжы XIX-XX стагоддзяў у фатаграфіях Максіма Дзмітрыева і яго сучаснікаў”. Гэта сумесны праект Рускага музея фатаграфіі (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск, Беларусь).

З прывітальнымі словамі да гасцей прэзентацыі звярнуліся дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, дырэктар Рускага музея фатаграфіі Ксенія Федасеева-Царыцынская, загадчык музея М. Багдановіча Міхась Бараноўскі, дацэнт кафедры “Горадабудаўніцтва” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, праўнучка пісьменніка Я. Чырыкава Алена Ніціеўская.

Падчас прэзентацыі выставы адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рускім музеем фатаграфіі і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, прайшло абмеркаванне будучых сумесных культурна-адукацыйных, выдавецкіх і выставачных праектаў.

Рамансы на словы рускіх і расійскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову прагучалі ў выкананні мастацкага кіраўніка Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова” Алесі Сівохінай. Невялікую экскурсію па выставе правяла вядучы навуковы супрацоўнік музея М. Багдановіча і куратар выставы Ірына Мышкавец.

Выстава “Ніжні Ноўгарад мяжы XIX-XX стагоддзяў у фатаграфіях Максіма Дзмiтрыева і яго сучаснікаў” будзе працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча да 30 чэрвеня 2024 года.

Close Menu