У Дзень горада Мінска (9 верасня 2023 года) Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае далучыцца да “Суботы ў музеі”. У гэты дзень кожны наведвальнік атрымае магчымасць за ўваходны квіток наведаць экспазіцыю музея і паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых.
ПРАГРАМА:
- Музейны занятак “Калі саджуся за паперу…” (друк на пішучай машынцы)
- Настольныя гульні:
- “Растлумач мне, калі ласка!” (тлумачым словы з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў)
- “Мінск вачыма Петруся Броўкі” (гульня для знаёмства з асноўнымі біяграфічнымі звесткамі пра народнага паэта Беларусі Петруся Броўку)
- Паэтычны майстар-клас (5 тэм з ключавымі словамі, пры дапамозе якіх кожны жадаючы можа скласці свой асабісты верш і запісаць яго на паперы)
Уваход па квітку ў музей.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.