Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Стань удзельнікам акцыі да 76-й гадавіны Вялікай Перамогі

На абелісках — толькі даты,
Імёнаў многіх не знайсці.
I невядомыя салдаты
Маўчаць у сціплым забыцці.
Байцам не сняцца пантэоны,
У іх з маленства клопат быў,
Каб рунню дыхаў дол зялёны,
Каб град калоссе не пабіў.

Аляксей Пысін

З 5 па 9 мая 2021 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць акцыю “Ніколі зноў”, прысвечаную 76-й гадавіне Вялікай Перамогі.

З 5 мая на нашым канале ў Youtube і сацыяльных сетках мы пачынаем распавядаць пра пісьменнікаў, якія былі на фронце і працавалі ў франтавых выданнях, пра развіццё беларускай літаратуры падчас вайны і каштоўныя музейныя прадметы, звязаныя са шляхам народа да Перамогі.

Вялікая Айчынная вайна пакінула балючы след у гісторыі кожнай беларускай сям’і. Усё далей адыходзяць у мінулае жахлівыя падзеі, усё менш становіцца іх сведкаў і ўдзельнікаў. Памяць пра герояў, якія ахвяравалі сваім спакоем, здароўем і жыццём жывая, пакуль мы думаем і ўзгадваем пра іх.

Мы ўпэўнены, што ў кожнай сям’і ёсць памятныя рэчы, гісторыі, звязаныя з вайной. Запрашаем кожнага далучыцца да нашай акцыі! Распавядзіце пра сваіх сваякоў ці сямейную рэліквію. Бо час бяссільны аслабіць памяць чалавецтва аб нязменнай стойкасці і мужнасці кожнага ўдзельніка вайны. Дасылайце свае гісторыі, відэаролікі і фатаграфіі на нашу паштовую скрыню bellitmuseum@tut.by, а мы ўсё пакажам і раскажам на старонках музея.

Калі: 5-9 мая 2021.

Месца правядзення: Youtube-канал і сацыяльныя сеткі музея.

Тэлефон для даведак: (017) 395 44 47.

Close Menu