Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Спектакль-казка «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла» 1–9 лістапада 2019 г.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў партнёрстве з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым распачынаюць тэатральна-музычны праект «Неверагодныя прыгоды літары “Ў”» са спектаклямі «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла», «Як літара “Ў” уратавала Каляды» і «Як літара “Ў” Вясну гукала», якія будуць праходзіць падчас школьных канікул.

Сюжэты спектакляў, героі якіх жыхары Чароўнага Бору Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры, складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні, сярод якіх: “Чароўны бор”, “Хіп-хап Бусліка”, «Марана супраць літары “Ў”», “Ляцім мы вясну вызваляць”, “Ярыла-сонца” і інш.

На восеньскіх канікулах, з 1 па 9 лістапада 2019 г., літара “Ў” завітае ў Музей гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем на спектакль

«Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла».

 Папярэдні запіс абавязковы!

 Расклад спектакляў:

1, 4 і 8 лістапада – 10.00, 11.30

2 і 9 лістапада – 11.00, 13.00, 15.00

5 лістапада – 10.00, 11.30

6 лістапада – 10.00, 11.30

 Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

 Кошт: 10,00 руб.

 Тэл. для папярэдняга запісу: (17) 334 56 21

Close Menu