Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Сімфонія вясны»

15 сакавіка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза «Сімфонія вясны» з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Гэтым вечерам Вы адправіцеся ў музычнае падарожжа насустрач вясне, падчас якога Вашымі спадарожнікамі будуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кірыл Целяпнёў (кларнет), Юрый Каліноўскі (скрыпка), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Караліна Дыба (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт), Кірыл Валюкевіч (кантрабас), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна).

Гэтым разам у выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» прагучаць творы А. Коплэнда «Канцэрт для кларнета і струнных» (саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Целяпнёў), Г. Гарэлавай «Яшчэ раз пра сезоны», В. Кузняцова «Меланхолія».

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/447643 або ў касе музея).

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.

Close Menu