10 красавіка 2025 года адбыўся агульны сход работнікаў працоўнага калектыву Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
На сходзе былі падведзены вынікі рэалізацыі ў 2024 годзе ўстановай і яе філіяламі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гг.
Дырэктар С.І.Усік агучыў асноўныя паказчыкі дзейнасці музея, адзначыў працоўныя поспехі калектыву, падзякаваў і скіраваў на далейшую эфектыўную працу.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі музея Н.В.Калядчык распавяла пра выкананне ў 2024 годзе ўмоў Калектыўнага дагавора, анансавала змены і дапаўненні ў дадзены дакумент, якія палепшыць прававое становішча работнікаў музея.