Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на канцэртную праграму, прысвечаную Дню жанчын

8 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіцца канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”, прысвечаная Дню жанчын. Мерапрыемства арганізавана ў межах супрацоўніцтва з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Пачатак а 16-й гадзіне.

З нагоды самага пяшчотнага веснавога свята запрашаем прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва прасякнуцца рамантычнымі эмоцыямі і перажываннямі, спазнаць радасць ад абуджэння прыроды, адчуць мужчынскую ўвагу і цеплыню. Падчас канцэртнай праграмы ў гонар мілых жанчын прагучаць пранікнёныя музычна-паэтычныя творы, напоўненыя магіяй вясны і кахання.

Выканаўцы: паэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кастусь Цыбульскі і салісты беларускай эстрады Аляксандр Саванец і Дар’я Хмяльніцкая.

Перад канцэртнай праграмай у музеі гасцей чакае тэматычная экскурсія, прысвечаная таленавітым майстрам беларускага паэтычнага слова, жанчынам-юбілярам 2022 г. – Веры Вярбе, Раісе Баравіковай і Дануце Бічэль-Загнетавай.

Квіток на мерапрыемства стане выдатным святочным падарункам-віншаваннем для самых любых і каханых.

Чакаем дам разам са сваімі спадарожнікамі па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/concert/315781 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства. Кошт: 10 рублёў.

Тэл. для даведак: +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.

Close Menu