Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на музычную праграму гурта “Сарматы”!

Вясна напоўніцу ўступае ў свае правы. Літаратурны музей прапануе сустрэць яе гучна і яскрава з крутой музыкай і ў непаўторнай атмасферы! Зробім гэта разам з народным фальклорным ансамблем “Сарматы”!

14 сакавіка запрашаем у музей на “Сармацкі рок”!

“Сарматы” адметныя багатым вакальна-інструментальным складнікам, яркімі канцэртнымі строямі і арыгінальным рокавым гучаннем. У фольк-рок апрацоўцы загучаць песні на словы беларускіх літаратараў: Рыгора Барадуліна, Алеся Пісьмянкова, Янкі Купалы, Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Труса, а таксама беларускія народныя песні Усё гэта і ёсць – сармацкі рок! Будзе і класіка: творы з Полацкага сшытка і італьянскія мелодыі XVI стагоддзя кампазітара Джакама Гастольдзі.

Шчыра запрашаем акунуцца ў музычную плынь розных эпох!

Пачатак: 17:00.

Кошт білетаў: 20 рублёў.

Перадпродаж квіткоў у касе музея з 10:00 да 18:30 або па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/5848897.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu