
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Галоўнае дзяржаўнае свята ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае беларусаў, стала яркім сведчаннем самаахвярнай любові да Радзімы. Шанаванне і пераемнасць традыцый сёння дазваляюць захаваць і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што створана старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні дзяцей і ўнукаў.
Няхай жа квітнее наша Радзіма, няхай штогод прыгажэюць яе вуліцы і праспекты, няхай растуць поспехі і дабрабыт беларусаў!
Зычым ўсім моцнага здароўя, міру і згоды!
Калектыў дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры